Дарагі сэрцу медаль

Юбілейны медаль старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч уручыў ІП Рыгору Міхнаўцу.

Штодзень нясуць варту па ахове паветраных межаў краіны вайскоўцы батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай   брыгады, што дыслакуецца ў Ляхавіцкім раёне. Дваццаці з іх – афіцэрам і прапаршчыкам – за выдатную баявую падрыхтоўку, узорнае выкананне службовых абавязкаў 8 мая на мітынгу ў райцэнтры былі ўручаны юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”.
Бездакорна нясуць армейскую службу намеснік начальніка вузла сувязі Максім Пятроўскі, начальнік трапасфернай станцыі вузла сувязі Арцём Аніськоў, начальнік змены комплексу сродкаў аўтаматызацыі Андрэй Асіповіч, дзяжурны па сувязі вузла сувязі Аляксандр Жыркоў, якія былі ўзнагароджаны да юбілею Перамогі граматай камандзіра
8-й радыётэхнічнай брыгады.
Дарэчы, юбілейныя медалі сёлета ўручаліся не толькі ветэранам і ваеннаслужачым, але і тым, хто ўносіць вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне, захаванне і абнаўленне помнікаў і абеліскаў.
Старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч напярэдадні 9 мая ўручыў заснавальніку ЗАТ “БЕЛАКТА” Рыгору Міхнаўцу юбілейны медаль. Менавіта ён са сваімі работнікамі займаўся рэканструкцыяй помніка загінуўшым воінам на плошчы Перамогі ў райцэнтры, аднаўляў помнікі ў Жарабковічах і іншых населеных пунктах раёна.
А падчас урачыстасцяў з нагоды Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь юбілейны медаль быў уручаны протаіерэю Георгію Жытко – за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Сённяшнія абаронцы Айчыны батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *