Гадуйся, рыбка
Вадасховішча Мінічы даўно вабіць аматараў адпачынку з вудачкай ці спінінгам: уловы тут важкія і прырода цудоўная. Пра тое, каб лепш лавілася рыбка і малая, і вялікая, а вада была больш чыстай і празрыстай, паклапацілася прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Мыслабаж”, якое арандуе вадасховішча. Тыдзень назад тут правялі зарыбленне: у вадасховішча выпушчана паўтоны малькоў таўсталобіка, які, дарэчы, будзе ачышчаць вадаём ад водарасцяў.
Напрыканцы мінулага года СВК “Шлях новы” прафінансаваў зарыбленне вадасховішча “Сакуны ” – у ваду запушчана паўтары тоны малькоў, а на рацэ Ведзьма ў гарадскіх межах пра гэта паклапаціўся жылкамунгас.
Плануецца, што ў бліжэйшы час рыбнае папаўненне чакае і вадасховішча Нетчын (арандатар ТАА “Барскае сяло” ).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.