Пра парадак і ўдабрэнні. На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі 2015 года
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі 2015 года, захаванасці і эфектыўнасці выкарыстання мінеральных удабрэнняў.
Праверкі праведзены ў 123 сельскагаспадарчых арганізацыях Брэсцкай вобласці. У шэрагу выпадкаў устаноўлены рознага роду парушэнні і недахопы. За дапушчаныя парушэнні і недахопы пры правядзенні пасяўной кампаніі пад ураджай 2015 года і навядзенні парадку на зямлі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 69 службовых асоб.
Так, з-за недахопу грашовых сродкаў у гаспадарках вобласці не выкананы ўстаноўленыя заданні па накопліванні мінеральных удабрэнняў пад азімую сяўбу ўраджаю 2015 года, забяспечанасць якімі на 30.09.2014 складала па вобласці 75,2 працэнта ад патрэбнага.
У выніку несвоечасовага прыняцця мер па накапленні мінеральных удабрэнняў многія з правераных сельгасарганізацый ажыццяўлялі сяўбу азімых зерневых культур без іх унясення альбо з парушэннем разліковых дозаў, што ў выніку можа прывесці да значнага недабору раслінаводчай прадукцыі.
Аналагічная сітуацыя назіралася і пры нарыхтоўцы і ўнясенні мінеральных удабрэнняў пад вясеннюю сяўбу ўраджаю 2015 года. Самая нізкая забяспечанасць мінеральнымі ўдабрэннямі – у сельгасарганізацыях Камянецкага (35,7 працэнтаў), Драгічынскага (38,9) і Жабінкаўскага (38,9) раёнаў.
Усяго ў ходзе праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў з 39 правераных сельгасарганізацый вобласці ў 12 устаноўлены факты сяўбы азімых культур без унясення фосфарных, у 11 – калійных і ў 5 – азотных удабрэнняў.
Пры правядзенні сяўбы яравых культур з 84 правераных сельгасарганізацый у 32 устаноўлены факты сяўбы без унясення фосфарных, у 28 – калійных і ў 12 – азотных удабрэнняў.
У ходзе маніторынгаў выяўляліся факты невыканання аптымальных тэрмінаў азімай сяўбы, сяўбы неадрэгуляванымі пасяўнымі агрэгатамі і па няякасна падрыхтаванай глебе.
У шэрагу арганізацый вобласці да пачатку вясенняй сяўбы сельскагаспадарчая тэхніка не ў поўным аб’ёме прайшла тэхнічны агляд. У перыяд масавай сяўбы адзначаны выпадкі яе прастою з-за несвоечасовага рамонту, што стрымлівала тэмпы правядзення вясенне-палявых работ.
У ходзе праверак устаноўлены факты скажэння аператыўнай і статыстычнай справаздачнасці па сяўбе пад ураджай 2015 года.
Мела месца адсутнасць у некаторых гаспадарках вобласці гаруча-змазачных матэрыялаў, што стрымлівала тэмпы пасяўных работ.
У асобных сельгасарганізацыях не прымаліся належныя меры па навядзенні парадку на зямлі. Самыя распаўсюджаныя парушэнні: неагароджванне тэрыторый мехдвароў, фермаў, пляцовак для захоўвання металалому; на тэрыторыях мехдвароў раскіданы металалом, зношаныя шыны, бытавое смецце; неабходны рамонт даху ў навесах для тэхнікі; пляцоўкі для захавання арганікі перапоўнены і інш.
КДК Брэсцкай вобласці.