Агонь не ведае літасці. Пажар у Ляхавіцкім раёне

У ноч з 26 на 27 мая не сціхала навальніца. Усяго па рэспубліцы за тыя суткі зарэгістраваны 21 пажар (у агні загінулі 4 чалавекі). У Брэсцкай вобласці 5 пажараў ад удару маланкі (з іх 4 у Столінскім раёне).

Раніцай 27 мая ў 6.26 у РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме вёскі Патапавічы. Калі на месца здарэння прыбылі выратавальнікі, гарэў дах і ўнутры дома. На ложку ў гарэўшым пакоі знойдзены труп гаспадыні 1927 года нараджэння. Бабуля пражывала адна.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Таццяна КАЛГУШКІНА,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *