Жывыя і мёртвыя
Палын — трава горкая. І не толькі палын, але і тыя «джунглі», у якія сёлета ператварыліся праваслаўныя могілкі ў райцэнтры. Трава вышэй помнікаў і цяжэй камянёў — як жа можна так запусціць месца жалобнае і святое? З вуліцы, магчыма, гэта не так бачна — за агароджай хаваецца сведчанне таго, як адказная за парадак служба — жылкамунгас — з ім, парадкам, тут не сябруе. А варта адкрыць брамку — і сэрца сціскаецца. І ніякія словы, ніякія тлумачэнні не ў стане змякчыць красамоўныя выявы раўнадушнай бяздзейнасці. Не можа быць нічыйнай тэрыторыя памяці.(Фотаздымак зроблены 2 чэрвеня).
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Наталлі ПЕРАПЕЧКА.
Возмущена и разочарована побным отношением к памяти! Подобное равнодушие не поддаётся никакому объяснению. Чтобы в райцентре, который должен быть примером для подражания в чистоте и порядке, допустить такие «джунгли» на кладбище. Что уже говорить о сельских кладбищах.