За крок да атэстата. У выпускнікоў Ляхавіцкага раёна адказная пара
Толькі нядаўна прагучаў у школах раёна апошні званок, а школьныя калідоры зноў напоўнены дзелавым шумам. У дзевяці- і адзінаццацікласнікаў ідуць выпускныя экзамены, якія сёлета доўжацца з 1 па 11 чэрвеня. За гэты навучальны год экзаменацыйны пакет для выпускнікоў змяніўся. У тых, хто закончыў 9 класаў, на адзін іспыт паменшылася, засталіся беларуская і руская мовы, матэматыка – усе пісьмова. Першапраходцамі ў новай экзаменацыйнай праграме сталі і сённяшнія адзінаццацікласнікі. Экзамен па выбары за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы адменены. А вось да традыцыйных — матэматыкі (кантрольная работа), беларускай ці рускай мовы (па выбары вучня) (пісьмова), замежнай мовы (вусна) далучылася гісторыя Беларусі (вусна).
Хвалююцца і вучні, і настаўнікі, і адміністрацыя навучальных устаноў: ідзе праверка ведаў, і адзнаку па іх выніках паставяць усім. Толькі той, хто паспяхова вытрымае ўсе іспыты, атрымае дакумент аб базавай ці сярэдняй адукацыі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота аўтара.