Гаварыць на адной мове – мове справядлівасці

Тэмай Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» стаў юбілей Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вядомыя прадстаўнікі СМІ, палітолагі, эксперты, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дыпламатычных місій больш чым з 20 дзяржаў свету, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Савета Еўропы, ААН з’ехаліся ў Мінск дзеля канструктыўнага дыялогу пра месца прэсы ў сучасным жыцці і пра яе адказнасць перад грамадствам.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч акцэнтавала ўвагу на ролі прэсы ў супрацьстаянні сучасным выклікам і пагрозам. «Часам сродкам масавай інфармацыі падкідаюцца фактычна неіснуючыя маргінальныя праблемы, а затым на гэтай аснове нагнятаецца напружанасць у грамадстве. Пры гэтым для ініцыятараў такіх маніпуляцый няма нічога святога. Мэта гэтых спекуляцый цалкам відавочная – забіць клін паміж краінамі і народамі. І сучасная гісторыя, на жаль, дае нам шмат такіх прыкладаў, – адзначыла Лілія Ананіч. – Беларусь адмятае такую палітыку і такія імкненні. Наша інфармацыйная прастора, нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі ў абсалютнай сваёй большасці дэманструюць імкненне да ўзважанага, канструктыўнага асвятлення самых складаных праблем сучаснасці. Мы зробім усё для таго, каб інфармацыйная прастора Беларусі не стала арэнай інфармацыйнай вайны».

Паводле слоў міністра, у агучаным на форуме прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі асабліва адзначана гістарычная адказнасць СМІ перад грамадствам, неабходнасць іх канструктыўнай пазіцыі. «Імклівае развіццё медыяпрасторы, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій ператварылі медыяасяроддзе ў сістэмаўтваральны фактар жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Сучасныя канфлікты наглядна пераконваюць: спакуса выкарыстоўваць мас-медыя як прапагандысцкі рэсурс у інфармацыйным процістаянні не адышла ў мінулае. На жаль, інфармацыйныя правакацыі сталі штодзённай руцінай, якія фарміруюць у людзей скажоную карціну свету», – канстатавала Лілія Ананіч. «Мы вымушаны сёння па-новаму паглядзець на існуючую сістэму абароны сваёй інфармацыйнай прасторы. Яна павінна быць гібкай, адпавядаць усім патрабаванням часу. І першачарговая задача тут – засцерагчы грамадзян ад выкарыстання ў дачыненні да іх маніпуляцыйных тэхналогій, не парушыўшы пры гэтым канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне інфармацыі», – заявіла Лілія Ананіч. Яна асабліва падкрэсліла: праўда аб Вялікай Айчыннай вайне павінна стаць здабыткам моладзі і будучых пакаленняў. Выключна важнай з’яўляецца задача гістарычнай праўды, процістаяння спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі перакананы, што традыцыйным СМІ неабходна праяўляць больш творчай ініцыятывы ў стварэнні арыгінальных інфармацыйных ніш, рабіць акцэнт на аналітычнасці. Гэта надзвычай актуальна ў час, калі так істотна змянілася структура сучаснага інфармацыйнага поля, калі інтэрнет мае пэўную перавагу ў аператыўнасці прадастаўлення інфармацыі.

Задача прафесійных журналістаў – не дапусціць пераходу ў бездань інфармацыйных войнаў «усіх супраць усіх». «Важнейшае значэнне ў сучасных умовах набывае такая катэгорыя, як маральная і сацыяльная адказнасць журналістаў», – гаворыцца ў рэзалюцыі Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму.

«У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набывае памяць аб Вялікай Перамозе. Тады, 70 гадоў таму, дзяржавы з рознымі ідэалогіямі і палітычнымі сістэмамі аб’ядналіся, каб процістаяць агульнай пагрозе чалавецтву, якой стаў фашызм. Захаваць памяць аб той агульнай і вялікай барацьбе – свяшчэнны абавязак сучаснага і будучых пакаленняў», – сказана ў рэзалюцыі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *