Сельскі сход на зададзеную тэму прайшоў у Ляхавіцкім раёне

У пятніцу ў вёсцы Патапавічы праводзіўся сельскі сход па выкананні патрабаванняў і правілаў пажарнай бяспекі. Старшыня сельвыканкама Аляксандр Трыбухоўскі расказаў жыхарам пра мерапрыемствы, якія праводзіліся на тэрыторыі населенага пункта і былі накіраваны на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей. На сельскім сходзе выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Равінскі, які засяродзіў увагу на прычынах пажараў, што адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна. Адзін з іх 27 мая бушаваў у вёсцы Патапавічы і забраў жыццё мясцовай пенсіянеркі. Таму напамін нумароў аварыйных службаў быў зусім не лішнім, як і расказ аб патрабаваннях і правілах пажарнай бяспекі. Іх павінны выконваць усе гаспадары ў сваіх домаўладаннях. Летам існуюць свае рызыкі, не за гарамі і ацяпляльны сезон. Ужо сёння трэба паклапаціцца пра рамонт пячнога ацяплення.

Далей размову працягваў інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Кірыл Красоўскі з напамінам жыхарам аб абсталяванні домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, у якім стане павінен знаходзіцца гэты прыбор, як праверыць яго спраўнасць. Праінфармаваў, што можна рабіць у час навальніцы, а што катэгарычна забараняецца.

Таццяна КАЛГУШКІНА,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *