Справа аб адходах

У ліпені гэтага года Саветам Міністраў была прынята пастанова “Аб некаторых пытаннях у галіне абыходжання з адходамі”. Яно адмяніла льготу, якой карысталіся многія суб’екты гаспадарання. Сутнасць льготы заключалася ў наступным: юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, у выніку дзейнасці якіх утвараліся камунальныя адходы вытворчасці, заключалі дагавор са спецыялізаванымі камунальнымі прадпрыемствамі, якія ажыццяўлялі ўтылізацыю гэтых адходаў і мелі адпаведны дазвол. Яго яны ўзгаднялі з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Цяпер жа суб’екты гаспадарання, у выніку дзейнасці якіх утвараюцца камунальныя адходы вытворчасці, па-вінны самі атрымаць дазвол на ўтылізацыю адходаў.
Акрамя таго, такі дазвол павінны атрымаць арганізацыі, якія не з’яўляюцца плацельшчыкамі экалагічнага падатку, а таксама бюджэтныя арганізацыі (выканаўчыя камітэты, установы адукацыі і г.д.).
Пастанова ўступіла ў сілу 4 жніўня 2010 года. Суб’ектам гаспадарання даваўся двухмесячны тэрмін для атрымання дазволу на ўтылізацыю адходаў вытворчасці (г. зн. да 4 кастрычніка 2010 года). На сённяшні дзень яго атрымалі толькі некалькі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Многія суб’екты гаспадарання наогул не ведаюць пра змяненні ў заканадаўстве.
Звяртаю ўвагу юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія карысталіся раней льготай, пра неабходнасць атрымання дазволу на ўтылізацыю адходаў вытворчасці. У супрацьлеглым выпадку яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 15.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне заканадаўства аб адходах. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае ад-міністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры для індывідуальных прадпрымальнікаў да двухсот базавых велічынь, што складае 7 000 000 рублёў, для юрыдычных асоб да тысячы базавых велічынь, што складае 35 000 000 рублёў.
Па выніках праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства аб утылізацыі з адходамі пракуратурай Ляхавіцкага раёна ў адносінах 7 юрыдычных асоб былі вынесены пастановы аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні для разгляду. Даныя пастановы накіраваны ў Ляхавіцкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для прыцягнення вінаватых суб’ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці і накладання адміністрацыйнага спагнання.
Алена СЕЛЮЖЫЦКАЯ, в.а. памочніка пракурора.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *