Па грыбы- ягады
Лета – лепшая пара для аматараў “ціхага палявання”. Але, збіраючыся ў лес па грыбы і ягады, трэба ведаць і выконваць пэўныя правілы.
Нарыхтоўка ягад і грыбоў адносіцца да відаў пабочнага лесакарыстання і ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на падставе ляснога білета ў адпаведнасці з правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання, зацверджаных пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам для задавальнення ўласных патрэб прадстаўлена права ажыццяўляць збор ягад і грыбоў без наяўнасці ляснога білета, але ў строгай адпаведнасці з правіламі збору.
Пры зборы ягад забараняецца карыстацца рознымі механічнымі прыстасаваннямі (шуфлікі, грэбні і інш.), якія пашкоджваюць ягаднік і зніжаюць яго ўраджайнасць у наступныя гады. Каб не нанесці шкоду грыбніцы, зразайце грыбы нажом ля карэньчыка або асцярожна выкручвайце без парушэння ляснога подсцілу. Забараняецца разграбаць лясную подсцілку з мэтай збору грыбоў, асабліва пры нарыхтоўцы лісічак. Не дапускаецца самавольны збор або знішчэнне грыбоў, дзікарастучых раслін і іх частак, якія адносяцца да відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, або ўчынення іншых дзеянняў, што могуць прывесці да іх знікнення ці скарачэння колькасці або парушэння ўмоў росту.
Закупка юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзікарастучых раслін у грамадзян павінна ажыццяўляцца ў нарыхтоўчых кропках з захаваннем неабходных санітарна-гігіенічных і супрацьпажарных патрабаванняў, якія ўстаноўлены заканадаўствам. Забараняецца закупка ў насельніцтва брусніц з утрыманнем недаспелых ягад больш за
1 працэнт ад сабранай масы, журавін – больш за 5 працэнтаў ад сабранай масы, лісічак — больш за 5 працэнтаў ад саб-ранай масы з памерам шляпкі меншай за 1,5 сантыметраў у дыяметры.
За парушэнні, дапушчаныя пры нарыхтоўцы ягад і грыбоў, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя таго, забаронены гандаль ягадамі і грыбамі ва неўстаноўленых месцах.
Пра факты парушэння правілаў збору ягад і грыбоў можна паведаміць па тэлефоне даверу Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па нумары 8-01646-2-22-42.
Сяргей КРЫСЮК,
начальнік Ганцавіцкай МРІ.