І словам, і душой. Са святам, медыкі!
Як многа медыкаў харошых… Так і хочацца перафразаваць радок з вядомай песні, асабліва напярэдадні трэцяй нядзелі чэрвеня. Рэдакцыйны тэлефон «кіпіць» ад званкоў з просьбай падзякаваць самаму лепшаму ў свеце ўрачу, самай класнай медсястры, самаму дакладнаму лабаранту. І гучаць прозвішчы. Канешне ж, зноў удзячныя пацыенты называюць загадчыцу тэрапеўтычнага аддзялення Аксану Вечар – яе прозвішча з нагоды гучыць найчасцей. Называюць урачоў-дыягностаў Таццяну і Аляксандра Літвіненкаў, эндакрынолага Вольгу Барташэвіч, оталарынголага Васілія Гарбачова, хірурга Сяргея Сяржантава, загадчыцу фізіятэрапеўтычнага аддзялення Наталлю Гарбачову, акуліста Таццяну Усцюшкову, загадчыцу інфекцыйнага аддзялення Аліну Курловіч, урача дзённага стацыянара Кацярыну Куляшову, тэрапеўтаў Ніну Таранда, Васілія Рамашку.
Шматразова паўтараюць адрас аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі і абавязкова ўзгадваюць урачоў Валерыя Саланенку і Ігара Васілевіча, медсястрычак. З асаблівай пяшчотай гавораць удзячныя бацькі пра педыятраў, у тым ліку пра Алену Саланенка, Іну Драздовіч, Марыну Вармахоўскую, Генадзія Сокала.
Па кроплі крыві раскажуць пра здароўе загадчыца лабараторыі Галіна Сушко, яе намеснік Таццяна Свінабурка і высокакласныя лабаранткі. А колькі заслужаных кампліментаў адрасуюць медыцынскім сястрычкам літаральна з усіх аддзяленняў райбальніцы, калектыву хуткай медыцынскай дапамогі. І пра стаматолагаў напярэдадні свята ўспамінаюць: умеюць сцішыць зубны боль Ала Праневіч, Галіна Варановіч, Алена Ракала, Таццяна Пастушак і робяць усмешкі пацыентаў белазубымі Аляксандр Шэйко, Барыс Жукаў і іх калегі.
Шаноўныя медработнікі! Сціплыя радкі ўдзячнасці ў ваш адрас у раёнку нашы землякі дасылаюць пастаянна. З іх можна скласці цэлую аповесць і, мяркуем, з працягам. Таму што ў наступных нумарах абавязкова з’явяцца пад рубрыкай «Ад шчырага сэрца», як і належыць, сардэчныя словы: «Дзякуем медработнікам за вернутае здароўе».