Даўгі камунальныя
Запазычанасць насельніцтва раёна за аказваемыя жыллёва-камунальныя паслугі застаецца дастаткова высокай, хаця сёлета і прасочваецца тэндэнцыя да яе зніжэння. Аднак, на жаль, па стану на 1 лістапада гэтага года пратэрмінаваныя даўгі знізіліся ў параўнанні з пачаткам года толькі на 5 млн. руб. і склалі 75 млн. руб. пры агульнай запазычанасці насельніцтва 273 млн. Колькасць пратэрмінаваных асабовых рахункаў знізілася на 320 (усяго пратэрмінавана 1080 асабовых рахункаў).
Хочацца звярнуць увагу грамадзян на тое, што насельніцтва аплачвае плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі на месяц пазней, а за энерганосьбіты (прыродны газ, электраэнергію) КУМВП ЖКГ неабходна плаціць у бягучым месяцы.
Запазычанасць да 3 месяцаў маецца па 849 асабовых рахунках, звыш 3 да 6 месяцаў – па 99, звыш 6 месяцаў – па 132 асабовых рахунках. Звярніце ўвагу: больш за ўсё даўжнікоў сярод тых, хто не плаціць адзін-два месяцы.
Амаль у кожным шматкватэрным доме ёсць жыльцы, якія ігнаруюць квіткі за квартплату. Іменна за грошы, што паступаюць ад насельніцтва, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» у першую чаргу павінна аплачваць рахункі арганізацый, якія забяспечваюць дамы электраэнергіяй, кацельні – прыродным газам, дровамі, брыкетам, транспарт – гаруча-змазачнымі матэрыяламі і г.д., а таксама забяспечваць работу аварыйна-тэхнічнай службы, якая ўхіляе аварыйныя сітуацыі. Што будзе, калі на выклік не выедзе аварыйная брыгада? А з-за таго, што не ад усіх жыльцоў паступае квартплата на рахунак КУМВП ЖКГ, пасля ўсіх вышэйназваных расходаў на рамонт застаецца нязначная сума. І чым больш несумленных грамадзян, тым меншая на рахунку прадпрыемства сума, прызначаная для рамонту, напрыклад, пад’езда, дзіцячай пляцоўкі і г.д.
За 10 месяцаў 2010 г. з мэтай зніжэння запазычанасці насельніцтва КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» праведзена наступная работа:
выдадзены 1442 папярэджанні; аформлена 277 іскаў у суд на 91,2 млн. руб.; спагнана па іх са 155 абанентаў 22,4 млн. руб.; адключана 68 абанентаў ад водазабеспячэння; накіраваны пісьмы па месцы работы 85 абанентам.
Алена КСЁНЖЫК, намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».