У чаканні аўтобуса

Дальнія і кароткія маршруты ў пасажыраў пачынаюцца з аўтобуснага прыпынку. Чакаць рэйса больш прыемна, калі праходзіць час ў камфортнай абстаноўцы. У дачыненні да названага вышэй аб’екта дарожнага сэрвісу, маем на ўвазе чысціню, парадак, эстэтычнае афармленне месца і, найперш, надзейны дах над галавой.
Прыкладна такую карціну бачаць пасажыры (і карыстаюцца з задавальненнем гэтым мінімальным камфортам), якія чакаюць аўтобус на прыпынку «Бярэзкі».
І зусім супрацьлеглы малюнак на тухавіцкім маршруце – прыпыначная кропка памечана шыльдай «Заполле-1». Але самая галоўная «паметка» – разбураныя дах навеса, лаўка, абадраная фарба і пакеты са смеццем як выразныя дэталі «дэкору».
Дарэчы, за стан аўтобусных прыпынкаў нясе адказнасць ДРБУ-200. Магчыма, гэтыя рознаполюсныя фотакадры прымусяць арганізацыю звярнуь увагу на парадак і, у першую чаргу, на непарадак у месцах, дзе пасажыры чакаюць маршрутных аўтобусаў. У спёку, дождж і сцюжу – круглы год.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “У чаканні аўтобуса

  • 01/07/2015 в 17:51
    Permalink

    Яшчэ лепей змянiць таблiчку «дарогу абслугоувае» на падлаззi з «прыгожай» памылкай ЛяхОвiчы..

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *