Вывучаюцца меркаванні і прапановы грамадзян
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года (далей – Закон) і з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь”, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прадстаўляе інфармацыю для азнаямлення і вывучэння меркаванняў і прапаноў грамадзян аб прадастаўленні зямельнага ўчастка плошчай 1,0 га, які знаходзіцца ў вёсцы Грушаўка Начаўскага сельсавета, для вя-дзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, якая плануе займацца развядзеннем вінаградных смаўжоў.
Меркаванні грамадзян па гэтым пытанні прымаюцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў пісьмовай форме па адрасе: 225372 г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт або а/г Нача, вул. Савецкай улады, 1, Начаўскі сельвыканкам з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месцажыхарства або работы і асабістым подпісам грамадзяніна, а таксама ў электроннай форме на адрас электроннай пошты: liazem@tut.by з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месцажыхарства або работы, электроннага адраса.
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, не разглядаюцца.
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.