Адрасная дапамога на пагашэнне жыллёва-камунальных плацяжоў
КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама інфармуе, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2009 года № 458 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» (пункт 1.1.), такая дапамога насельніцтву прадастаўляецца ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі на розныя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці, у тым ліку на аплату (часткова або поўнасцю) жыллёва-камунальных паслуг.
Згодна пункта 2.1. Указа штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям і грамадзянам, якія пражываюць асобна або вядуць асобную гаспадарку, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход, які вызначаецца ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь, па аб’ектыўных прычынах ніжэй найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Урадам Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы (далей – крытэрый патрэбнасці, які на даны момант складае 283050 рублёў).
Згодна пункта 2.2. Указа аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што аб’ектыўна парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход не перавышае 150 працэнтаў крытэрыя па-трэбнасці.
Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй маюцца на ўвазе абставіны, складаныя для самастойнага вырашэння (поўная непрацаздольнасць па прычыне інваліднасці або дасягнення грамадзянамі 80-гадовага ўзросту, няздольнасць да самаабслугоўвання ў сувязі з хваробай, а таксама стыхійныя бедствы, катастрофы, пажары і іншыя абставіны).
Згодна пункта 8 «Палажэння аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выгля-дзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог», зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 458 ад 14.09.2009, пры наяўнасці запазычанасці па аплаце жыллёва-камунальных паслуг дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў першачарговым парадку на аплату (поўнасцю або часткова) указаных паслуг у безнаяўнай форме шляхам пераводу на рахунак арганізацыі, якая ажыццяўляе налічэнне плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі.
З заявай можна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама (тэл. 2-24-21, кабінет 104, будынак райвыканкама, 1-ы паверх).