У штатным рэжыме
Усе 25 камунгасаўскіх кацельняў (7 газавых, 15 – на цвёрдым паліве і 3 камбінаваныя) своечасова прайшлі адпаведную падрыхтоўку і сёння, па словах начальніка ўчастка “Кацельная гаспадарка” Міхаіла Новіка, працуюць у штатным рэжыме, у сувязі з пахаладаннем з рэжыму працеплівання перайшлі на ацяпленне згодна тэмпературных графікаў. Што датычыць паліва, то ім камунгасаўскія кацельні, як запэўніў Міхаіл Новік, забяспечаны на 2 месяцы, і нарыхтоўка яго працягваецца.
Адрамантаванай і поўнасцю падрыхтаванай сустрэла ацяпляльны сезон і квартальная кацельня – аб’ект для горада стратэгічна важны. Акрамя тэхабслугоўвання катлоў і абсталявання тут сёлета быў адрамантаваны дах, праведзены бягучы рамонт, абсталяваны бытавы пакой для персаналу. Дарэчы, квартальная кацельня – адзін з лепшых (і не толькі ў нашым раёне) аб’ектаў па арганізацыі аховы працы – рэч далёка не апошняя.