Дарагія землякі! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў.
Для кожнага грамадзяніна рэспублікі гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды, міру і згоды, нацыянальнага адзінства і агульнай адказнасці за сваю краіну.
Мы аддаём даніну глыбокага прызнання і павагі ветэранам, якія падарылі нам мірнае жыццё, захоўваем і прымнажаем традыцыі і дасягненні многіх пакаленняў, што сваёй добрасумленнай працай унеслі ўклад ва ўмацаванне і росквіт нашай дзяржавы.
Незалежнасць і мірная стваральная праца – сярод прыярытэтаў развіцця краіны.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, міру, шчасця і дабра, новых поспехаў на карысць нашай дарагой Радзімы!