З пачынам! Раённыя «Зажынкі-2015» на палетках ДП «Нача» апавясцілі пра пачатак масавага жніва /фота/

Зноў ліпень. І зноў на збожжавых палях сельгаспрадпрыемстваў гудуць камбайны. І льецца залаты паток у кузаў аўтамабіля. І перасыпаецца хлебнае мора бліскучымі хвалямі на зернесушыльным комплексе.

17 ліпеня ў нашым раёне афіцыйна стартавала жніўная кампанія – прыгожа, святочна, урачыста – “Зажынкамі” ў дзяржаўным прадпрыемстве “Нача”. А гэта значыць, што бліжэйшыя тыдні ў хлебаробаў будуць напружанымі і гарачымі незалежна ад тэмпературнага градуса: жніво патрабуе выключнай увагі, бяспекі і хуткасці.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *