Макавая адказнасць
За час правядзення аперацыі “Мак” на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выяўлена 236 фактаў вырошчвання незаконных пасеваў алейнага маку і канапель, знішчэння амаль 15 гектараў забароненых пасеваў.
Згодна артыкула 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, пасеў або вырошчванне ці культываванне, без мэты збыту або нарыхтоўкі наркатычных сродкаў, забароненых раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
За пасеў або вырошчванне маку і канапель прадугледжана і крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў, ці ад 3 да 15 гадоў.
Спецыяльная праграма працягнецца да 15 верасня. Супрацоўнікі міліцыі прадоўжаць далейшае абследаванне і агляд тэрыторый прысядзібных участкаў, палёў, дач. Праваахоўнікі заклікаюць грамадзян самастойна прымаць меры па знішчэнні наркаўтрымліваючых раслін, паведамляць пра месцы іх росту, а таксама свое-часова інфармаваць пра асоб, якія збываюць наркатычныя сродкі. Сваім ананімным паведамленнем вы можаце засцерагчы сваіх родных і блізкіх ад наркотыкаў, зберагчы здароўе і жыццё маладым людзям.
З пачатку лета супрацоўнікі падраздзялення наркакантролю ў Брэсцкай вобласці раскрылі 66 злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў.
Аляксандра ЗАХАРАВА,
інспектар аддзялення інфармацыі
і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама.