Вёска – не прыдатак горада. Яна яго першапачатак

Прывычна вымаўляем: зямля-карміцелька, золата хлебных ніў, паўночны шоўк, другі хлеб, малочныя рэкі… І часта не задумваемся, што вызначыць так можна было толькі сапраўды каштоўнае, ва ўсіх сэнсах дарагое, і што сутнасць гэтых вобразаў заключаецца ў агульным слове – вёска. Блаславенная, працавітая, цярплівая, шчодрая, яна – не прыдатак горада, яна – яго першапачатак. І сучасны аграгарадскі сюжэт, ініцыіраванае Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам адраджэнне беларускай вёскі, жыцце-сцвярджальна і вынікова даказваюць яе ролю, важнасць, вартасць.
Ляхавіцкі раён – часцінка Беларусі. Яго аграрная спецыялізацыя, урадлівыя землі, напрацаваны вопыт вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці вызначаюцца тысячамі тон атрыманай прадукцыі, ростам паказчыкаў, усё больш поўным выкарыстаннем патэнцыяльных магчымасцяў, дазваляюць у поўнай меры адчуць дзяржаўныя клопат і падтрымку.
За апошнія пяць гадоў на развіццё аграпрамысловага комплексу раёна дзяржавай выдаткавана больш як 100 мільярдаў рублёў. На карце Ляхавіччыны сёння 11 аграгарадкоў з выдатнымі ўмовамі для жыцця і працы вяскоўцаў. Новыя сучасныя тэхналогіі ўкараняюцца ў вытворчасць – без гэтага немагчыма развіццё і рост яе аб’ёмаў. Чакаецца, што тэмп росту аб’-ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі за 2006-2010 гады ў нашым раёне складзе 167 працэнтаў пры заданні 155 працэнтаў. 271,5 тысячы тон зерня, 5,5 тысячы тон ільновалакна, 15,8 тысячы тон масланасення рапсу, 58,5 тысячы тон бульбы, 27,1 тысячы тон рэалізаванага мяса, больш як 217 тысяч тон малака – за гэтымі лічбамі, якія падсумоўваюць вынікі пяцігадовай працы нашых аграрыяў, – намаганні соцень людзей, выкарыстаныя і, скажам прама, нявыкарыстаныя магчымасці развіцця вытворчасці.
Мы гаворым пра новыя тэхналогіі, якія ўкараняюцца і дзеля эканамічнага эфекту, і, у першую чаргу, дзеля паляпшэння ўмоў працы людзей, павышэння ўзроўню іх жыцця. І пры гэтым у раёне пабудаваны толькі дзве новыя малочнатаварныя фермы – у СВК “Ляхавіцкі” і СВК “Шлях новы”. Праўда, у многіх гаспадарках зроблена ці працягваецца рэканструкцыя ферм. На наступны год плануецца будаўніцтва яшчэ трох новых: у райаграсэрвісе, СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік” і СВК “Жарабковічы”. Добры гаспадар абавязкова скарыстае магчымасць і ўмовы, на якіх дзяржава крэдытуе будаўніцтва новых ферм – пад 1,5 працэнта на 9 гадоў, прычым выплата крэдыту пачынаецца праз год пасля ўводу аб’екта ў дзеянне. Сучасная ферма азначае ўкараненне новых тэхналогій, якія працуюць і на колькасць, і на якасць прадукцыі. Малако гатунку “экстра” сёння паступае на перапрацоўчае прадпрыемства толькі з СВК “Ляхавіцкі”, ЗАТ “Бел-прампрыбор”, СВК “Шлях новы”, “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”, “Жарабковічы”. У СВК “Ляхавіцкі” якасны расклад самы прывабны: 50,7 працэнта малака гатунку “экстра”, 49 працэнтаў – вышэйшага.
Сёлета па вытворчасці зерня вызначу СВК “Дарава”, ільну – Ляхавіцкую міжраённую льнонасенстанцыю, бульбы – СВК “Жарабковічы”, нарыхтоўцы кармоў – СВК “Ліпнянка”. Больш за 300 працэнтаў за пяцігоддзе складае рост вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў СВК “Тальмінавічы”.
Заўтра работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці будуць адзначаць сваё прафесіянальнае свята. Гэта яны – аўтары працоўных дасягненняў, якія мацуюць эканоміку раёна, вобласці, рэспублікі. Яны шчыруюць на палях і фермах, вырошчваюць, даглядаюць, убіраюць. Пасяўная, касавіца, уборачная, час вялікага малака, стойлавае ўтрыманне жывёлы – расклад не для гультаёў, а для тых, хто сапраўды любіць зямлю і не шкадуе працы рук сваіх, цеплыні сэрца на клопат пра яе. І яна аддзячвае за гэта шчодрым коласам, важкімі надоямі і прывагамі. Мы ганарымся, што сёлета ляхавіцкія адрасы прагучалі на рэспубліканскіх і абласных дажынках. Мала-дзёжны экіпаж з СВК “Ляхавіцкі” ў складзе старшага камбайнера Аляксандра Юніка і камбайнера Сяргея Казакевіча заняў другое месца на жніўным полі краіны сярод маладзёжных экіпажаў. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Даманскае” Іван Шклянік стаў пераможцам у намінацыі “Землекарыстанне высокай культуры земляробства”. Трэцяе месца ў вобласці ў спаборніцтве сельскагаспадарчых арганізацый за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўра-джаю зерневых і зернебабовых культур, якія забяспечылі найлепшыя паказчыкі па вытворчасці зерня пры станоўчым тэмпе росту валавога збору да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў, эфектыўнае вядзенне сельскагаспадарчай вытворчасці, заняў СВК “Дарава”. Сярод герояў абласных “Дажынак-2010” былі старшы камбайнер ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Андрэй Юруць, старшы камбайнер СВК “Шлях новы” Дзмітрый Пятух, вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Васілій Плескацэвіч, яго малады калега Дзмітрый Васілько, машыністы КЗС Анатолій Герасімовіч з СВК “Ляхавіцкі” і Васілій Цыуля з СВК “Жарабковічы”.
Героі раённага свята ў гонар Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – лепшыя земляробы і жывёлаводы, механізатары і брыгадзіры, спецыялісты і кіраўнікі аграрнапрамысловага комплексу Ляхавіччыны. Тыя, кім славіцца наша зямля, кім ганарацца землякі. Вясковы працаўнік – чалавек асаблівай загартоўкі. Ён су-працьстаіць наступствам надвор’я, якое часам падносіць непрыемныя сюрпрызы. Ён, калі патрабуецца, не лічыцца з асабістым часам, а шчыруе на полі, у мехмайстэрні, на ферме ад світання да змяркання. І ён спадзяецца, што ў вёску, якая мала-дзее і мацнее дзякуючы дзяржаўнай праграме адраджэння, ахвотна і назаўсёды прыедуць маладыя людзі, дыпламаваныя прафесіяналы, граматныя спецыялісты, хто гатовы і ўмее працаваць на палях і фермах, хто на “ты” з сучаснай тэхнікай і з шанаваннем і павагай ставіцца да высокага прызначэння – быць гаспадаром на зямлі.
Наогул, быць гаспадаром абавязаны кожны працаўнік. Паспяхова робяць гэта калектывы перапрацоўчай прамысловасці раёна – СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” і ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, чыя прадукцыя даўно і трывала заваявала сэрцы спажыўцоў і стварае станоўчы імідж раёну далёка за яго межамі. На гэтых прадпрыемствах не баяцца новага будаўніцтва, мадэрнізацыі вытворчасці, забяспечваюць якасць выпушчанага і зробленага. Плануе рэканструкцыю і яшчэ адно перапрацоўчае прадпрыемства – ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”.
У наступнай пяцігодцы ставіцца задача павялічыць вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі і давесці яе рост да 174 працэнтаў да ўзроўню 2010 года. Мы будзем будаваць новыя сучасныя тэхналагічныя фермы, павялічваць пагалоўе статка, а надой на адну карову ў сярэднім па раёне дасягне 6510 кілаграмаў. 91,5 тысячы тон зерня, 98 тысяч тон цукровых буракоў, 14,7 тысячы тон бульбы, 1,860 тысяч тон ільновалакна – штогадовае раённае заданне для земляробаў, і рашэнне яго магчыма пры значным росце ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, што ў стане забяспечыць укараненне ў вытворчасць новых агратэхналогій. Задачы вельмі складаныя, напружаныя і пры гэтым рэальныя. Іх выкананне – справа гонару ўсіх – ад хлебароба і жывёлавода да кіраўніка. Мяркую, што мы з імі справімся.
Наша краіна мацнее і квітнее дзякуючы стваральнай працы і вяскоўцаў, і гараджан, іх трываламу, праверанаму часам, надзейнаму саюзу. Мы будуем моцную і квітнеючую Беларусь – краіну, дзе не толькі горад, але і вёска, насуперак узросту, маладзее і прыгажэе. Такая жыццесцвярджальная палітыка нашай дзяржавы, нашага Прэзідэнта. Мы з верай, надзеяй і любоўю глядзім у заўтрашні дзень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *