21 ліпеня 2015 года адбылося першае пасяджэнне Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Разгледжаны арганізацыйныя пытанні.
Старшынёй камісіі выбрана Маслоўская Наталля Лявонцьеўна, намеснікам старшыні – Калбаса Леанід Іосіфавіч, сакратаром – Саракавік Марыя Аляксандраўна.
Месца размяшчэння раённай камісіі – г.Ляхавічы, пл. Леніна, 3 (будынак Ляхавіцкага райвыканкама), 2 паверх, кабінет 202, тэлефон – 2-16-55.
Рэжым работы камісіі: у буднія дні – з 10.00 да 19.00 (перапынак – з 14.00 да 15.00), у суботу – з 10.00 да 14.00.