На дарозе сельгасмашыны
У жніўны час пад асаблівай увагай супрацоўнікаў ДАІ транспартныя сродкі і самаходныя машыны сельгасарганізацый, задзейнічаныя для правядзення ўборачных работ.
На жаль, праверкі, праведзеныя падчас сяўбы і падрыхтоўкі да жніва, пацвердзілі: падстаў для заклапочанасці нямала. На Брэстчыне з пачатку года прыцягнута да адказнасці 139 службовых асоб сельгасарганізацый за допуск да кіравання транспартнымі сродкамі з тэхнічнымі няспраўнасцямі ці без тэхагляду. Выяўлена 134 парушэнні пры арганізацыі перадрэйсавага агляду вадзіцеляў, у тым ліку 63 факты допуску да кіравання ведамасным транспартам вадзіцеляў і механізатараў, якія не маюць права кіравання ці пазбаўлены яго. У 54 выпадках вадзіцелі на пачатак працоўнага дня знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, але не былі адхілены ад кіравання транспартам.
Выяўляліся падобныя факты і ў нашым раёне: 9 механізатараў селі за руль без вадзіцельскага пасведчання, не былі прыняты меры па адхіленні 5 нецвярозых вадзіцеляў ад кіравання транспартнымі сродкамі. За гэта панеслі пакаранне 23 службовыя асобы сельгасарганізацый.
Надзвычай актуальным застаецца пытанне выкарыстання пешаходамі і веласіпедыстамі ў цёмны час сутак пры руху па праезнай частцы святлоадбівальных элементаў (камізэлек).
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.