ШЫРОКАМАШТАБНАЯ АПТЭКА

У суботу пасля капітальнай рэканструкцыі (на гэтыя мэты Брэсцкая РУП «Фармацыя» выдаткавала больш за 500 мільёнаў рублёў) для наведвальнікаў гасцінна расчыніла дзверы Ляхавіцкая цэнтральная раённая аптэка № 56. Відавочныя змены адчувальныя ўжо з ганку. Зручныя поручні ацэняць не толькі пажылыя наведвальнікі. Паклапаціліся і пра інвалідаў — для іх устаноўлены пандусы. З’явіўся над аптэкай і новы казырок.
Як адзначыла загадчыца аптэкі Лідзія Каласоўская, за кошт будаўніцтва новага тамбура амаль на 20 квадратных метраў павялічыліся гандлёвыя плошчы. Цяпер гандлёвая зала па-сучаснаму аформлена, сцены і падлога выкладзены новай пліткай. Шматлікія наведвальнікі аптэкі паспелі ўжо ацаніць і новыя вітрыны. Кожны можа самастойна разглядзець любы з прапаноўваемых медыцынскіх прэпаратаў, якія размешчаны па фармакалагічных групах. Аформлена і тэматычная вітрына для медыкаментаў, якія выпускаюцца на айчынных фармацэўтычных прад-прыемствах. Дарэчы, новая зала разлічана на работу адначасова 3 кас.
Рамонтныя работы праведзены і ў падсобных і вытворчых памяшканнях.
Першыя водгукі ад наведвальнікаў станоўчыя, асабліва адзначаецца тое, што стала значна прасторней. Ад ранейшай аптэкі засталося самае прыемнае — ветлівасць, кампетэнтнасць, добразычлівасць тутэйшых работнікаў.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *