Вас чакаюць у ваенкамаце
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт 30 ліпеня прыняў рашэнне № 681 “Аб чарговым прызыве грамадзян 1988-1997 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні – лістападзе 2015 года”.
Згодна рашэння, у гэты час на службу будуць прызваны грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і якія не маюць або страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву.
У рашэнні прадугледжаны абавязак службовых асоб сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі, у якіх вядзецца персанальна-пярвічны ўлік прызыўнікоў, па патрабаванні райваенкамата апавяшчаць іх пра выклік на мерапрыемствы па прызыве, забяспечыць прызыўнікам магчымасць своечасовай яўкі па выкліку з захаваннем прадугледжаных заканадаўствам гарантый і кампенсацый.
Калі грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і якія не маюць ці страцілі права на адтэрміноўку, не атрымалі персанальную павестку для праходжання мерапрыемстваў па прызыве, ім неабходна прыбыць у Ляхавіцкі райваенкамат (г.Ляхавічы, вул. Чкалава, 8, кабінет №5) з 1 верасня да 30 лістапада 2015 года. Пры сабе трэба мець дакументы, што сведчаць асобу.
Як нагадалі ў райваенкамаце, за ўхіленне ад прызыву Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае штраф ці арышт на тэрмін да 6 месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Калі прызыўнік наўмысна нанёс сабе цялеснае пашко-джанне ці сімулюе хваробу, ухіляецца ад прызыву пры дапамозе фальшывых дакументаў, яму пагражае абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.
За няяўку ў ваенкамат без уважлівых прычын пагражае штраф, як і за парушэнне правілаў воінскага ўліку.