Дзве зоркі Падгурскага

Больш за 2000 тон зерня, перавезенага ад камбайнаў на сушыльны комплекс, – сёлетні вынік вадзіцеля Уладзіміра Падгурскага (на здымку) з ДП “Нача”. Адказнасць, надзейнасць, прафесіяналізм вопытнага вадзіцеля плюс новенькі МАЗ-555142 – вось і сакрэт поспеху.

У “Начы” Уладзімір Падгурскі працуе з 1991 года. У яго жніўнай біяграфіі ўжо шэсць сезонаў. Але гэты асаблівы. І не толькі тым, што сёлета ён перавёз на элеватар у два разы больш збожжа, чым летась. Разам з бацькам роднай гаспадарцы дапамагае ва ўборцы і Падгурскі-малодшы. Яўгеній – студэнт БДАТУ, а на канікулах – камбайнер. Працуе якасна, стараецца, прыклад бярэ з бацькі.

– Канешне, рады такому выніку. Каму ж непрыемна перамагаць? Самае галоўнае, што ўборку завяршылі хутка. Гэта наш хлеб, і ён ніколі не быў лёгкім, – разважае Уладзімір Уладзіміравіч.

А на кабіне яго новенькага МАЗа – дзве зоркі, якія пацвярджаюць: у гэтым кузаве перавезена дзве тысячы тон зерня.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *