Зберагчы хлеб ад агню
У час жніва работнікі РАНС праводзяць рэйды ў месцах уборкі і захоўвання зерня. Першы намеснік начальніка Сяргей Гатоўчыц, старшы інжынер аддзела нагляду і прафілактыкі Брэсцкага АУМНС Павел Калеснічэнка на палях СВК “Жарабковічы” праверылі ў работнікаў сельгаспрадпрыемства наяўнасць на ўборачнай тэхніцы пярвічных сродкаў пажаратушэння, веды аб паслядоўнасці дзеянняў пры ўзнікненні пажару. Асаблівая ўвага надавалася наяўнасці тэхнікі, якая прыстасавана для “прыкрыцця” камбайнаў падчас уборачнай кампаніі. Парушэнняў не было выяўлена.
У гэты ж дзень супрацоўнікі РАНС правялі рэйд і ў СВК “Ліпнянка”. Выявілі шэраг парушэнняў: не ўсе камбайны забяспечаны супрацьпажарным палотнішчам, вогнетушыцель на адным з камбайнаў знаходзіцца ў няспраўным стане. Не абышлося без парушэнняў і на зернетаку. Кіраўніку “Ліпнянкі” Мікалаю Каплынову накіравана прадпісанне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы.
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.