А ваш паспорт в порядке?
Пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Абавязкова неабходна замяніць дакумент пры перамене прозвішча, імя, імя па бацьку, выяўленні недакладнасці або памылак у запісах у дакуменце.
Зусім нямнога часу засталося да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама нагадвае: каб прыняць удзел у выбарах, у грамадзяніна павінен быць непратэрмінаваны пашпарт. Атрымаць яго, абмяняць у выпадку неабходнасці трэба своечасова. Зрабіць гэта пажадана зараней, каб потым не ўзнікла пытанняў і рознагалоссяў у дзень выбараў на выбарчым участку.
Для атрымання (абмену) пашпарта грамадзяніну трэба звярнуцца да асобы, упаўнаважанай на вядзенне пашпартнай работы (разлікова-даведачныя цэнтры, таварыствы ўласнікаў і г.д.), і прадставіць неабходныя дакументы.
Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае аднаго месяца, дзяржпошліна складае 0,5 базавай велічыні. Пры жаданні грамадзяніна паскорыць гэты працэс і атрымаць пашпарт на працягу 15 дзён, неабходна дадатковая аплата ў памеры 0,5 БВ.
Дарэчы, за пражыванне без дакументаў, якія засведчваюць асобу, або па несапраўдных дакументах грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу да 4 БВ.
Аляксандр ТОМАШАЎ,
начальнік упраўлення па грамадзянстве
і міграцыі УУС аблвыканкама.