Не раз’ехаліся

Дарога Ляхавічы-Баранавічы лічыцца ў нашым раёне аварыйна небяспечнай. Вось і 21 жніўня недалёка ад вёскі Туркі тут не размінуліся 2 машыны. “Пежо – 407” чорнага колеру, якім кіраваў ганцаўчанін, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем такой жа маркі чырвонага колеру, за рулём якога знаходзіўся жыхар Клецкага раёна. 26-гадовая пасажырка чырвонага аўто з траўмамі змешчана на лячэнне ў Ляхавіцкую ЦРБ.
Пазбегнуць большай колькасці ахвяр дазволіла тое, што ўсе ўдзельнікі паездкі былі прышпілены рамянямі бяспекі, а двое дзяцей-пасажыраў знаходзіліся ў аўтакрэслах.
Прычына аварыі – ператамленне за рулём віноўніка ДТЗ.
АДАІ яшчэ раз нагадвае вадзіцелям, што садзіцца за руль трэба толькі адпачнуўшымі і ў добрым стане здароўя.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы інспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *