Верасень. Дзень першы. Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, вучні, бацькі Ляхавіччыны!
Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, вучні, бацькі!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём ведаў і пачаткам навучальнага года.
1 верасня – дзень чаканняў, радасці і надзей, свята, якое аб’ядноўвае людзей усіх пакаленняў. З ім звязаны ўспаміны пра школьную пару, дзяцінства і юнацтва, любімых настаўнікаў.
Для першакласнікаў гэта асабліва ўрачыстая і хвалюючая падзея, бо яны толькі пачынаюць свой школьны марафон у бязмежны свет новых ведаў і цікавых адкрыццяў. Для старшакласнікаў і педагогаў – гэта пачатак чарговага этапу важнай і цяжкай работы, ад вынікаў якой у многім залежыць будучыня роднага краю і ўсёй краіны.
У гэты святочны дзень жадаем усім, хто вучыцца і вучыць, паспяховага супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі. Вучням – поспехаў у вучобе, цвёрдасці, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў, верных сяброў і насычанага школьнага жыцця, педагогам – мудрасці і цярпення, творчага настрою, бацькам – жывога інтарэсу да спраў сваіх дзяцей і гонару за іх. Няхай новы навучальны год стане годам высокіх дасягненняў і бліскучых перамог!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.