Пажар… па сцэнарыі. У Ляхавічах прайшлі вучэнні РАНС

Гукі сірэн пажарных машын, што імчалі да гарадскога Дома культуры у 11 гадзін у чацвер, не на жарт усхвалявалі многіх ляхавічан. Аказалася, гэта сумесныя тактыка-спецыяльныя вучэнні РАНС, медыкаў і газавай службы. Па легендзе, у актавай зале ГДК адбылося ўзгаранне. Апёкі атрымала адна з работніц, якой спецыялісты “хуткай” аказалі першую медыцынскую дапамогу. Усе, хто знаходзіўся ў памяшканні, эвакуіраваны. Умоўны пажар ліквідаваны.

Падчас вучэнняў адпрацоўваліся пытанні гатоўнасці і зладжанасці дзеянняў гарнізона МНС па ліквідацыі пажараў, эфектыўнасць выкарыстання выратавальнага абсталявання і тэхнічных сродкаў. Ацэньваўся таксама ўзровень гатоўнасці персаналу ГДК да выратавання людзей і тушэння пажараў. У цэнтры ўвагі было і практычнае ўзаемадзеянне РАНС з аварыйна-выратавальнымі службамі раёна.

Падраздзяленні РАНС з пастаўленай задачай справіліся.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *