Навагодняя казка запрашае

Рознакаляровымі агеньчыкамі заззяла навагодняя ёлка ў цэнтры пазашкольнай работы. І тут жа вакол лясной прыгажуні пачаліся прадстаўленні, незабыўныя сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягурачкай, іншымі любімымі казачнымі персанажамі і новымі героямі. Касцюміраваныя балі, карагоды, гульні, конкурсы, сапраўдныя навагоднія прыгоды чакаюць і рабят, і дарослых, якія штодзённа прыходзяць на прадстаўленні. Вельмі шчыра і запамінальна прайшлі дабрачынныя навагоднія ранішнікі “Цуды ля ёлкі”, на якія былі запрошаны дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных сем’яў. А падарункі для дзяцей-інвалідаў набыты за кошт сродкаў, сабраных вучнямі школ Ляхавіччыны падчас дабрачыннай акцыі ”Цуды на Каляды”, ініцыіраванай райкамам ГА БРСМ.

На ранішніках рабяты расказвалі вершы, спявалі песні, дапамагалі дабру перамагчы зло, весяліліся, танцавалі і, канечне ж, атрымлівалі падарункі. Карагод святочна-забаўляльных мерапрыемстваў працягваецца.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *