Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4 верасня 2015 г. № 803 Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюцца выбаршчыкамі

На падставе пункта 2 часткі шостай артыкула 24, часткі сёмай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Вызначыць пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюцца выбаршчыкамі, згодна дадатку.

2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

3. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Старшыня В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ.

Выконваючы абавязкі кіраўніка справамі І. Г. МАЛЯР.

Узгоднена з Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй   па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пратакол № 5 ад 3.09.2015.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4.09.2015 № 803

ПЕРАЛІК памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюцца выбаршчыкамі
1. Памяшканне гарадскога Дома культуры.

2.Памяшканне ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы”.

3. Памяшканне галоўнага вучэбна-га корпуса адасобленага структурнага падраздзялення “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” установы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”.

4. Памяшканне ўстановы аховы здароўя ”Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца”.

5.Памяшканне адміністрацыйнага будынка Ляхавіцкага райпо.

6. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Ганчароўскага сельскага выканаўчага камітэта.

7. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Жарабковіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

8. Памяшканне Сваятыцкага сельскага клуба.

9. Памяшканне ДУА “Конькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

10. Памяшканне ДУА “Дараўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

11. Памяшканне ДУА “Крывошынская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

12.Памяшканне ДУА “Ліпская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

13.Памяшканне былога адмініст-рацыйнага будынка Куршынавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

14. Памяшканне ДУА “Тальмінавіцкая сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

15. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Начаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

16.Памяшканне Русінавіцкага сельскага Дома культуры.

17. Памяшканне Адахаўшчынскага сельскага Дома культуры.

18.Памяшканне Навасёлкаўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

19. Памяшканне Ураджайнінскага сельскага Дома культуры.

20. Памяшканне Вялікалотаўскага сельскага клуба.

21. Памяшканне адміністрацыйнага будынка ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”.

22. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта.

23.Памяшканне Малагарадзішчанскага сельскага Дома культуры.

24.Памяшканне ДУА “Востраўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

25.Памяшканне ДУА “Тухавіцкая сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна.

26.Памяшканне Падлескага сельскага Дома культуры.

27. Памяшканне Зубелевіцкага сельскага Дома культуры.

28. Памяшканне Свяціцкага сельскага Дома культуры.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *