Адлегласць – не перашкода для сяброўства

Год адыходзячы быў для мяне знамянальным і тым, што я, жыхар Мінска, у ІV квартале стаў падпісчыкам ляхавіцкай раёнкі.
Двойчы на тыдзень я з хваляваннем адкрываю паштовую скрынку і нібы атрымліваю глыток свежага паветра, чытаючы навіны раёна. Мне цікава атрымліваць любую інфармацыю пра Ляхавіччыну: па пытаннях эканамічнага развіцця, аграрнай тэматыцы, культуры, спорту, адукацыі… З задавальненнем чытаю пра людзей – сваіх землякоў, тых, з кім знаёмы асабіста ці не знаёмы.
Раёнка для мяне – не проста крыніца інфармацыі, яна, можна сказаць, стваральніца майго настрою, падсілкоўвае мяне жыццёвай энергіяй. Таму новы год я сустракаю зноў з нашай газетай.
Наогул, я зрабіў выснову, што для сяброў, знаёмых, што жывуць за межамі раёна, раённая газета – найлепшы падарунак, які ўвесь год будзе ствараць добры настрой. І гэта даказана ўласным вопытам.
Мікалай ПЛЕСКАЦЭВІЧ, прафесар кафедры педагогікі БДПУ імя М.Танка, г. Мінск.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *