Бібліятэчныя імяніны. 15 верасня — Дзень бібліятэк
Нават нягледзячы на тое, што ў наша жыццё трывала ўвайшлі электронныя кнігі, інтэрнэт, рабяты і дарослыя ўсё роўна спяшаюцца ў кніжныя храмы. Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы валодае сапраўдным багаццем – у яе фондах больш за 415 тысяч экзэмпляраў кніг. Сярод іх ёсць “старажылы”, якія сталі гісторыяй, – творы Купалы, Коласа, Тургенева, Талстога, Чэхава, выпушчаныя выдавецтвамі ў 40-х гадах мінулага стагоддзя ці, напрыклад, нумар газеты “Комсомольская правда” за 1943 год. Сапраўдныя скарбы – факсімільныя выданні Францыска Скарыны (першыя 5 тамоў), Слуцкае Евангеліе 1463 года. Сёлета за першае паўгоддзе на бібліятэчныя паліцы дабавілася амаль 600 новых выданняў. Акрамя кніг – не адна тысяча экзэмпляраў часопісаў – айчынных, замежных. І калі шматлікіх чытачоў-гараджан дарогі вядуць у купалаўку ці раённую дзіцячую бібліятэку, то ў аграгарадках і вёсках – у 25 сельскіх кніжных храмаў, па населеных пунктах курсіруе і бібліобус. А яшчэ ў кожнай школе, а таксама ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы, ёсць сваё кніжнае сховішча.
У раённай купалаўцы кніжныя паліцы з класікай і літаратурнымі навінкамі ўдала дапоўнены тэматычнымі выставамі. Нямала наведвальнікаў і на яе сайце.
Зрабіць падарожжа па кніжных і газетных старонках, глянцавых часопісах яшчэ больш змястоўным, насычаным, цікавым дапамагаюць супрацоўнікі бібліятэк. Многія з іх не адно дзесяцігоддзе аддалі бібліятэчнай справе, але па-ранейшаму застаюцца самымі заўзятымі і адданымі чытачамі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Купаловка — не просто библиотека, настоящий книжный рай. Доброжелательная атмосфера, уютная обстановка, огромное количество литературы притягивают земляков. Многие их которых и дня не могут провести без посещения любимой купаловки.