Малітоўна, ад сэрца да сэрца

6 верасня праваслаўная царква ўшаноўвае памяць Серафіма Жыровіцкага. Гэты дзень асаблівы для ляхавічан: святы, які ў міру зваўся Раманам Шахмуцём, нарадзіўся ў нашым раёне ў вёсцы Падлессе.

У мінулую нядзелю святочную літургію ў Ляхавіцкай Крыжаўздвіжанскай царкве служыў уладыка Сцефан, саслужыў яму протаіерэй Георгій Жытко.

Сёлета споўнілася 15 гадоў з таго часу, як руская праваслаўная царква кананізавала святога Серафіма. Жыццё яго было ўзорам вернасці праваслаўю.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота з сайта  http://hramik.cerkov.ru/?p=6647

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *