Хлебны дзень. Аграгарадок «Жарабковічы» прымае раённыя «Дажынкі»
Жніво-2015 – ужо гісторыя: спякотная і поўная клопатаў, але шчодрая на шчырую працу і яе вынікі.
На працягу ўсяго жніўнага сезона мы былі побач са сваімі землякамі-хлебаробамі. Карэспандэнты раёнкі пабывалі практычна ва ўсіх гаспадарках, расказалі пра многіх, хто сваёй працай рабіў гонар не толькі асобна ўзятаму сельгаспрадпрыемству, але і раёну, вобласці.
Сёння Ляхавіччына ўшаноўвае сваіх лепшых хлебаро-баў. Сярод герояў “Дажынак” – шмат нашых добрых знаёмых. Ім і ўсім іх калегам – шчыры дзякуй за хлеб!