СВК «Тальмінавічы». Чужога хлеба не бывае

На жаль, напачатку жніва ў СВК “Тальмінавічы” выйшлі са строю адразу  два камбайны, у рабоце застаўся адзін.
Як самых дарагіх і жаданых гасцей сустракалі ў гаспадарцы памочнікаў, якія адгукнуліся на просьбу аб дапамозе: экіпажы СВК ”Ляхавіцкі” і “Востраў-Агра”.
Пасля выйшла на хлебную ніву і свая адрамантаваная тэхніка. Камбайнеры Валерый Татарыновіч, Павел Болтуць, Андрэй Галавін, Аляксандр Таранда стараліся навярстаць упушчанае. Ад поля да зернятока імчалі аўтамабілі Міхаіла Лесніка, Сяргея Грачыхі, Івана Татарыновіча. На зернетаку шчыравалі Сяргей Мятко і Станіслаў Татарыновіч.
– І хоць сёлета наш уклад у агульнараённы каравай не вельмі важкі, хачу сказаць дзякуй за працу вяскоўцам, якія вельмі стараліся, – адзначыў старшыня гаспадаркі Мікалай Варажун.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *