Залаты ўзрост

Для рашэння сацыяльных і бытавых праблем пажылых грамадзян у раёне створаны ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Тут можна атрымаць сродкі рэабілітацыі, гуманітарную дапамогу, аказваюцца паслугі сядзелкі, цырульніка на даму па сацыяльна нізкіх цэнах. Адкрыты і працуе клуб пажылых людзей “Залаты ўзрост” з выдатнымі ўмовамі для культурнага адпачынку, правядзення сустрэч з цікавымі людзьмі, заняткаў фізічнай культурай і спортам, па інтарэсах (рукадзелле, кулінарыя, мастацкая самадзейнасць і г. д.).

Грамадзяне пажылога ўзросту, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, маюць права звярнуцца за аднаразовай матэрыяльнай дапамогай або за прадастаўленнем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. У гэтым годзе штомесячная сацыяльная дапамога назначана 3 пажылым грамадзянам (на суму 5,3 млн. рублёў), аднаразовая сацыяльная дапамога – 21 пажылому чалавеку (на суму 22,9 млн. рублёў). Сацыяльную дапамогу для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў атрымалі ці атрымліваюць 135 інвалідаў на суму 207,7 млн. рублёў.

У раёне працуе 95 сацыяльных работнікаў, якія абслугоўваюць 568 падапечных, з іх 169 – адзінокіх грамадзян.

З 2013 года ўведзены інавацыйныя формы работы з пажылымі грамадзянамі: “Прыёмная сям’я” (сумеснае пражыванне і вядзенне агульнай гаспадаркі асобы, якая мае патрэбу ў сацыяльных паслугах і асобы, якая аказвае сацыяльныя паслугі, што не з’яўляюцца сваякамі, абавязанымі па законе яе даглядаць). Сёлета ў раёне адна такая прыёмная сям’я.

Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва цесна супрацоўнічае з Крывошынскай участковай бальніцай, дзе працуе аддзяленне сястрынскага догляду, і пры неабходнасці вырашаюцца пытанні па размяшчэнні там адзінокіх непрацаздольных грамадзян.

Галіна ПІШЧ,

дырэктар ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *