СВК «Востраў-Агра». Стараліся ад душы

Віктар Зубік сярод лепшых камбайнераў раёна.

Усе 4 камбайны СВК “Востраў-Агра” на жніве працавалі з поўнай нагрузкай, а экіпаж у складзе Віктара Зубіка і Андрэя Калясінскага выйшаў у лідары.

Спаборнічалі паміж сабой вадзіцелі. Павел Здановіч, Міхаіл Зубік перавезлі найбольш зерня ад камбайнаў на зерняток. Кожную машыну сустракала загадчыца зернятока і зернясклада ў адной асобе Таццяна Мароз. На зернесушыльна-ачышчальным комплексе асабліва шчыравалі Мікалай Сельмановіч і Яўгеній Дзянішчык.

За прыгатаванне абедаў для ўдзельнікаў жніва адказвала старшыня прафкама гаспадаркі Марыя Горбік. Выдатна спраўлялася: кожны дзень у жняцоў былі смачныя стравы.

Пасля завяршэння работ у сваёй гаспадарцы камбайнеры рушылі на дапамогу працаўнікам іншых сельгаспрадпрыемстваў. Віктар Зубік і Андрэй Калясінскі – у СВК “Шлях новы”, экіпаж братоў Пятра і Паўла Канцылярчыкаў – у СВК “Тальмінавічы”, а пасля і ЗАТ “Белпрампрыбор”.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *