Дарагія землякі!
У першы дзень кастрычніка, калі прырода з любоўю дорыць свае кветкі і фарбы, багаты ўраджай і радуе мяккімі промнямі сонца, у Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей.
Вы, паважаныя ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі старэйшага пакалення, з’яўляецеся прыкладам захавання маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для тых, хто прыйшоў вам на змену. Вашы мудрыя парады накіроўваюць на правільны шлях маладое пакаленне, дапамагаюць прыняць правільнае рашэнне. Вашы сэрцы поўняцца любоўю і жаданнем дапамагчы. Дзякуй вам за гэта і ўсё, што вы зрабілі. Жадаем добрага здароўя на доўгія гады, бадзёрасці духу, цяпла і дабрабыту, мірнага неба, увагі і клопату блізкіх людзей.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.