“Саюзнікі” гаварылі пра галоўнае

Дэлегаты ХІІІ з’езда Беларускага саюза журналістаў у чарговы раз сваім старшынёй абралі галоўнага рэдактара газеты “Рэспубліка” Анатолія Лемяшонка. БСЖ аб’ядноўвае ў больш як 2000 майстроў пяра, творчых і нераўнадушных. А напярэдадні з’езда адбыўся форум маладых журналістаў. Як падкрэсліла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, менавіта работа з пачынаючымі журналістамі павінна быць сярод галоўных накірункаў дзейнасці саюза. А намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі прапанаваў больш актыўна выкарыстоўваць дапамогу вопытных газетчыкаў, работнікаў радыё і тэлебачання, уключаць іх у савет прафесіяналаў.

Пра адносіны да ветэранаў – залаты фонд айчыннай журналістыкі, дапамогу ім гаварыў Анатолій Лемяшонак. Ён таксама агучыў планы творчага саюза, акцэнтаваў увагу на ўзаемадзеянні з рэгіянальнымі СМІ, стварэнні пры сакратарыяце БСЖ клуба журналістаў-настаўнікаў і многім іншым.

Пра работу Брэсцкай абласной арганізацыі БСЖ на з’ездзе расказаў вядомы ў Беларусі ветэран журналістыкі Георгій Тамашэвіч, які, дарэчы, абраны ў камітэт па прэміях і прафесіянальнай этыцы. А старшыня Брэсцкай абласной журналісцкай суполкі галоўны рэдактар “Зари” Аляксандр Лагвіновіч абраны ў сакратарыят БСЖ. Дэлегаты з’езда прагаласавалі за змяненні ва ўмовы ўступлення ў рады саюза.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *