Крымінальны вышук. Заўсёды на варце

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43

На пачатку кастрычніка служба крымінальнага вышуку адзначае свой дзень нараджэння. І няхай сёлета дата не круглая, аднак вельмі салідная – 97 гадоў, таму хочацца азірнуцца на гісторыю гэтага падраздзялення райаддзела ўнутраных спраў. Яно значна мала-дзейшае – было ўтворана ў сакавіку 1940 года. Працавалі ў ім 10 чалавек, у тым ліку фатограф, машыністка і праваднік службовых сабак. Сёння штат практычна ўдвая меншы, але задачы па-ранейшаму вельмі адказныя: раскрыццё злачынстваў, іх прафілактыка, вышук злачынцаў і без вестак прапаўшых грамадзян.

У падраздзяленні заўсёды служылі найбольш вопытныя і падрыхтаваныя супрацоўнікі. Сярод іх падпалкоўнікі міліцыі Сяргей Занько і Генадзій Савасцюк, маёры міліцыі Віталій Андрушкевіч, Анатолій Ушко, Вадзім Зубік. Сённяшнія “вышукоўцы” шануюць памяць сваіх калег Івана Шпака і Яўгенія Булатага.

Ёсць на каго раўняцца маладым супрацоўнікам падраздзялення. Доб-ра зарэкамендавалі сябе ў службе старшы оперупаўнаважаны вышуковай работы маёр міліцыі Дзмітрый Прыхач, оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку старшыя лейтэнанты міліцыі Андрэй Чаранкевіч і Аляксандр Лабар, лейтэнант міліцыі Генадзій Лойка. Напярэдадні свята на пасаду начальніка аддзялення крымінальнага вышуку быў назначаны маёр міліцыі Віталій Давідоўскі, які пасля заканчэння міліцэйскай акадэміі прыбыў на службу ў наш райаддзел міліцыі і на працягу 16 гадоў прафесіянальна і адказна  займаецца сваёй справай.

Падраздзяленне крымінальнага вышуку курыруе першы намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Бурбіцкі, які раней узначальваў яго, і гэта таксама станоўча сказваецца на выніках. Ступень раскрывальнасці злачынстваў тут даволі высокая – не менш 75 працэнтаў. Але, канешне, супрацоўнікі крымінальнага вышуку мараць, каб ён быў абсалютна высокі.

Сяргей ПАЖОГА,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *