“Ляхавіцкае” са знакам якасці
У тым, што прадукцыя СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» смачная, спажыўцоў пераконваць не трэба — варта толькі пакаштаваць. А вось астатнія яе вартасці пацверджаны, як кажуць, афіцыйна і дакументальна. Тое, што прадукцыя нашай «малочкі» натуральная, сведчыць сертыфікат на права маркіраваць яе знакам «Натуральны прадукт». Высокая якасць малочных тавараў пад гандлёвай маркай «Ляхавічок» ужо шмат гадоў заслужана ацэньваецца перамогамі ў конкурсе «Лепшы прадукт года», у тым ліку гран-пры за стабільна высокую якасць прадукцыі. Нядаўна ўнушальная калекцыя ўзнагарод прадпрыемства папоўнілася чарговы раз: 19 студзеня старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар уручыў дырэктару Ляхавіцкага малочнага завода Вячаславу Жукоўскаму дыплом пераможцы конкурсу на суісканне прэміі аблвыканкама ў галіне якасці за 2010 год.
Да такога статусу прадпрыемства прыйшло, вытрымаўшы сур’ёзную канкурэнцыю. Пастаянная і своечасовая мадэрнізацыя і рэканструкцыя, укараненне энергаэфектыўных тэхналогій і мэтанакіраваная работа па зніжэнні затрат у вытворчасці, няўхільны кантроль якасці на кожным этапе — ад прыёму сыравіны да дастаўкі прадукцыі ў гандлёвыя кропкі, высокакваліфікаваны калектыў і дасканала прадуманая стратэгія гаспадарання ды яшчэ зацікаўленасць кожнага завадчаніна — ад кіраўніка да рабочага — у агульным выніку… Толькі пры такіх адносінах да справы поспех непазбежны, перакананы Вячаслаў Жукоўскі.
Дарэчы, на мінулым тыдні стала вядома, што завод заняў першае месца сярод прадпрыемстваў малочнай галіны Брэстчыны ў аглядзе-конкурсе па ахове працы. Апошняе, між іншым, адзін з важных складальнікаў паспяховай работы, яскравае сведчанне арганізаванасці і дысцыплінаванасці калектыву, пастаяннага і дзейснага клопату кіраўніцтва прадпрыемства пра ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць завадчанам.
Раней так яно и было…А зараз кали купляю смятану — адзин раз густая:»лыжка стаиць», а други — льецца бы кефир….и гэта якасць???…. кали адна линия, адна тэхналогия…у чым справа?