Вялікае прыбіранне. Ляхавіцкі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

Сёлета рэспубліканская акцыя “Чысты лес” у нашым раёне замест аднаго дня расцягнулася на тры. І не з-за колькасці смецця (яго, дарэчы, сёлета было значна менш), а з-за актыўнасці землякоў.

Рабяты вельмі хацелі ўнесці свой уклад у навядзенне парадку і чысціні ў лясах, адзначае намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка. Уключыліся ў акцыю гімназія, СШ № 2 і вясковыя школы, мясцовыя жыхары. Сёлета лясгасу актыўна дапамагалі і супрацоўнікі РАНС. Выратавальнікі ачысцілі 10 кіламетраў прыдарожных палос, ліквідавалі 3 несанкцыянаваныя сметнікі.

Акцыю, якая была ініцыявана Міністэрствам лясной гаспадаркі, на Ляхавіччыне падтрымалі 155 добраахвотнікаў. Аб’ектамі вялікага прыбірання сталі не толькі лясныя масівы ўздоўж аўтамабільных дарог, але і месцы адпачынку вакол населеных пунктаў, берагавыя палосы. 10 кубаметраў смецця – такі “ўлоў” “Чыстага лесу”.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Вялікае прыбіранне. Ляхавіцкі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

  • 28/10/2015 в 11:04
    Permalink

    И я там был. После участия в акции мусорить в лесу никогда не буду. Привлечь бы побольше к уборке неравнодушных людей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *