Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу!
Стала добрай традыцыяй штогод у трэцюю нядзелю лістапада адзначаць ваша прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто шчыруе на роднай зямлі, уносіць важкі ўклад у стварэнне харчовай бяспекі нашай краіны і павышэнне дабрабыту грамадзян.
Мы ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай і перапрацоўчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць.
Пашана вам за добрасумленнае стаўленне да справы, дастойныя вынікі гаспадарання і вернасць абранай прафесіі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і ўдачы, бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях на карысць нашага раёна, Брэстчыны і роднай Беларусі. Няхай заўсёды ў вашых сем’ях пануюць лад і дабрабыт.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.