Не шкадуйце цеплыні душы
Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «БлагоДарим» у рамках спецыяльнай дабрачыннай праграмы «SOS-страдание» працягвае рэалізоўваць ініцыятыву па аказанні дапамогі дзецям, якія маюць адразу два статусы – інваліда дзяцінства і сіраты.
Размова ідзе пра дзяўчынак і хлопчыкаў, якія пастаянна пражываюць у дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маюць цяжкія прыроджаныя парокі і 24 гадзіны ў суткі знаходзяцца пад наглядам спецыялістаў.
91 дзіця са 122 прыкаваны да ложка. Самаадданая праца спецыяльна навучанага медперсаналу з такімі пацыентамі не можа не выклікаць павагу. Дзеці знаходзяцца пад пастаянным наглядам педыятра і псіхіятра. У інтэрната ў наяўнасці шырокі спектр медыкаментаў для аказання неадкладнай дапамогі і лячэння саматычных паталогій.
І ўсё ж паўсядзённых праблем тут хапае. Калі няма спецыяльных валікаў і тры санітары падымаюць, трымаюць і кормяць дзіця; калі неабходны спецыяльныя вагі, каб узважыць ляжачага хворага, калі добра было б мець спецыяльны УГД-сканер для неадкладнай дыягностыкі. Неабходны гастра-стомы, спецыяльнае харчаванне. Мы не можам ахапіць усё, таму засяродзіліся на першачарговым. Збор неабходных сродкаў ужо пачаты…
І магчымасць дапамагчы такім дзецям ёсць не толькі ў бізнес-кампаній, але і ў звычайных людзей. З дапамогай сістэмы “Разлік” (АРІП) унесці свой грашовы ўклад сёння можна ў любым месцы, у зручны час, у даступнай форме – праз банкаматы, інфакіёскі, касы банкаўскіх аддзяленняў, а таксама з дапамогай інтэрнэт-банкінга і сістэм EasyPay або WebMoney. Для гэтага дастаткова знайсці ў каталогу плацяжоў па Беларусі сістэмы “Разлік” (АРІП) раздзел “Ахвяраванні, дабрачыннасць”, а ў ім укладку «БлагоДарим» – дапамога сіротам».
Калі вы абанент мабільных аператараў МТС або Life, то набярыце на мабільным тэлефоне SMS: blago, далей – прабел, а затым укажыце любую грашовую суму. Дабрачынную SMS неабходна адправіць на нумар 553.
Званок коштам 19500 беларускіх рублёў на нумар дабрачыннай тэлефоннай лініі 8-902-101-2626 таксама можа стаць вашым першым маленькім укладам у дабрачынны рух. Набраўшы з гарадскога тэлефона гэты нумар, дачакайцеся слоў удзячнасці. Зрабіць дабрачынны званок можна ў любы час і дзень. Падчас правядзення гэтай ініцыятывы (на працягу лістапада) тэлефонная лінія працуе на збор сродкаў дзецям-інвалідам.
Вы таксама можаце напрамую пералічыць сродкі на рахунак грамадскага аб’яднання «БлагоДарим» праз любыя аддзяленні РУП “Белпошта” або філіялы банкаў з указаннем назначэння плацяжу «Дабрачыннае ахвяраванне».
Рэквізіты арганізацый, як і справаздача аб расходаванні сродкаў, знаходзіцца ў свабодным доступе на сайце аб’яднання – blagodarim.by
Анжэла ПАПОВА,
член праўлення ДГА «БлагоДарим».