«Выдатна» за службу

Нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь “За выдатную службу” ўпрыгожыў мундзір старшага ўчастковага інспектара РАУС старшага лейтэнанта міліцыі Аляксандра Машэя. На мінулым тыдні ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да 92-годдзя з дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі, ён быў уручаны.

Больш за 10 гадоў Аляксандр у РАУС, палову з іх – участковым інспектарам. У зоне яго адказнасці –  20 населеных пунктаў Навасёлкаўскага сельсавета. Да яго звяртаюцца вяскоўцы па самым розным пытанням.

Зразумела, адзін у полі – не воін. Участковы цесна ўзаемадзейнічае з педагогамі навучальных устаноў, сельвыканкамам, кіраўніцтвам гаспадарак, якія знаходзяцца на тэрыторыі ўчастка.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *