Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
Бліжэйшыя 12 месяцаў палявод ЗАТ “Белпрампрыбор” правядзе ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, куды накіравана пастановай суда. Жанчына – абавязаная асоба (павінна кампенсаваць дзяржаве грошы, затрачаныя на ўтрыманне яе дзяцей, пра якіх сама не клапацілася, не займалася іх выхаваннем), злоўжывае алкаголем.
Спакуслівы тэлефон
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах 17-гадовай навучэнкі Матыкальскай дапаможнай школы-інтэрната. У 23 гадзіны ў будынку былой Альхоўскай школы дзяўчына ў ляхавічаніна ўкрала мабільны тэлефон коштам 1,3 мільёна рублёў.
Узяў і паехаў
У жыхара Рагачоў знаёмы без дазволу ўзяў мапед і паехаў на ім па справах у Ляхавічы. Па заяве пацярпелага праводзіцца праверка.
П’юць і хуліганяць
За тыдзень 15 чалавек дастаўлены ў РАУС за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 3 – за дробнае хуліганства, 2 – за сямейныя скандалы, адзін кіраваў транспартным сродкам у нецвярозым стане.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна КАНЬКО.