З юрыдычнай дакладнасцю. Сярод тых, хто 6 снежня адзначае сваё прафесійнае свята, і супрацоўнікі юрыдычнага аддзела райвыканкама

У гэтага аддзела вельмі адказная місія і задачы: садзеянне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці райвыканкама і яго службовых асоб; праверка на адпаведнасць беларускаму заканадаўству прымаемых рашэнняў і распараджэнняў; сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі разгляд зваротаў грамадзян, іх асабісты прыём. Гэта ўвогуле, а ў прыватнасці, сцвярджае начальнік аддзела Дзіна Дуброўка, мноства вельмі цікавай і адказнай работы, якая патрабуе, найперш, юрыдычнай дакладнасці. Дзіна Станіславаўна літару закона паважае, дагэтуль некалькі дзесяцігоддзяў працавала спачатку памочнікам пракурора раёна, потым намеснікам. Вопыт спрыяе рабоце. Пад рукою і ў яе, і ў калегі – галоўнага спецыяліста юрыдычнага аддзела Тамары Казак кодэксы, заканадаўчыя акты, інструкцыі. Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, заўсёды можна звярнуцца на прававы партал.

Галоўнае, каб усе дзеянні і рашэнні адпавядалі закону. Свой удзел у гэтай місіі скурпулёзна, прынцыпова, граматна забяспечвае юраддзел органа выканаўчай улады раёна. Вельмі кампетэнтны і… сімпатычны.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *