Зямля патрабуе эфекту

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці прааналізаваў выкананне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і суб’ектамі гаспадарання зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства. Устаноўлена, што ў асобных сельгасарганізацыях не надаецца асаблівай увагі навядзенню належнага парадку на зямлі і сельскагаспадарчых аб’ектах.

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці ёсць вялікая колькасць невыкарыстанных аб’ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане, прылягаю-чая тэрыторыя зарасла пустазеллем.

Сярод гаспадарак, якія трапілі ў поле зроку КДК – і прадстаўнікі Ляхавіцкага раёна. Так, у СВК “Жарабковічы” лугавыя ўгоддзі плошчай 6,9 га ва ўрочышчы “Цагляны завод” зараслі пустазеллем і драўняна-кустарнікавай расліннасцю, не прыбраны рэшткі фундамента будынка былога цаглянага завода.

У ДП “Нача” лугавыя ўгоддзі плошчай каля 4 га ва ўрочышчы “Свянціцкія” часткова зараслі пустазеллем, не прыбраны рэшткі паўразбураных будынкаў і фундаментаў былой жывёлагадоўчай фермы. Патрабуецца зашкленне вокнаў будынка майстэрні, рамонт і афарбоўка дзвярэй і самога будынка.

У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлены факты неэфектыўнага выкарыстання суб’ектамі гаспадарання земляў сельскагаспадарчага назначэння. Усяго па выніках праверак у вобласці выяўлена 157,6 га патэнцыяльна ўрадлівых земляў, невыкарыстанных у сельскагаспадарчай вытворчасці.

Райвыканкамы, землеўпарад-кавальныя службы сельвыканкамаў вобласці праводзяць пэўную работу па выкананні патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе парадак адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў. Разам з тым, маюць месца факты невыканання землекарыстальнікамі абавязкаў па выкарыстанні зямельных участкаў у адпаведнасці з іх мэтавым назначэннем і ўмовамі адводу зямельных участкаў.

Устаноўлены факты невыканання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі патрабаванняў дзеючага парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў.

Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў спагнана ў бюджэт грашовых сродкаў на суму 105, 6 млн. руб., да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 юрыдычных асоб у выглядзе штрафу на агульную суму 35,4 млн. руб., 29 службовых асоб – на 15,0 млн. руб. Следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ўзбуджана  9 крымінальных спраў.

Аблвыканкаму прапанавана правесці аналіз эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых земляў сельскагаспадарчымі арганізацыямі, фермерскімі гаспадаркамі і іншымі суб’ектамі гаспадарання і прыняць меры па прыцягненні іх у гаспадарчы абарот, а таксама даручыць абласной землеўпарадкавальнай службе сумесна з землеўпарадкавальнымі службамі райвыканкамаў узмацніць кантроль за прадастаўленнем зямельных участкаў і выкарыстаннем іх па мэтавым назначэнні.

КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *